Гісторыя клуба
2021
У снежні група беларусаў паставілі сабе мэтай сабраць, навучыць і практыкаваць беларусаў за мяжою, а таксама з'яднаць дыяспару Літвы. Першыя заняткі праходзілі па правілах Airsoft.
2022
Пасля пачатку вайны ва Украіне змянілася і разуменне накіраванасці трэніровак і прадметаў навучання.Ужо ўвесну ў Сейме Літоўскай Рэспублікі мы ўзнялі пытанне фармавання беларускай арміі за мяжою. Мы пачалі супрацоўнічаць з беларусамі, якія знаходзяцца ў Польшчы.
2023
Акрамя вайсковага накірунку мы наладжвалі стасункі з літоўскімі і беларускімі калектывамі ў сацыяльнай і культурных сьферах. Правялі некалькі афіцыйных мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў літоўскага грамадства. Разам з сябрамі з Польшчы правялі сумесныя вучэнні.
Чальцы клуба выдатна зарэкамандавалі сябе ва Украіне і іх узровень падрыхтоўкі быў высока адзначаны кіраўніцтвам вайсковых фармаванняў.
Стварэнне ўмоў для навучання, павышэння навыкаў, выпрацоўкі стрэсаўстойлівасці для дзеянняў у сітуацыях, нетыповых для паўсядзённай жыццядзейнасці з наступным фармаваннем груп аператыўнага рэагавання на ўзніклыя пагрозы.
Задачы
-
Захаваць унутраныя сувязі і самаідэнтычнасць Беларусаў.
-
Аб'яднаць людзей, якія падзяляюць задачы клуба.
-
Папярэдзіць раз'яднанасць людзей у выпадках узнікнення якіх-небудзь дэстабілізуючых падзей.
-
Сфармаваць навыкі і ўменні для выканання тактычных задач.
-
Арганізаваць сістэмы абвесткі, збору і размеркавання функцый.
Мэты
-
Павелічэнне колькасці чальцоў
-
рэструктурызацыя
-
Падвышэнне даверу з боку літоўскага грамадства
-
Дапамога ў адаптацыі і лекаванні былым дабраахвотнікам вайны з Расеяй
-
Даследванне і пошук гістарычных звестак пра беларусаў на тэрыторыі Літвы, у тым ліку вайскоўцаў
Планы
У клубе існуюць розныя накірункі дзейнасці, але адной з асноўных на сённяшні дзень з'яўляецца тактычная падрыхтоўка нашых пабрацімаў.
На базавым узроўні чалавек, які выявіў жаданне навучацца, атрымвае ўсё патрэбнае для трэніровак.
Навучальны інвентар клуба дазваляе бяспечна і эфектыўна закласці ў чалавека асновы, веды і ўяўленне таго, як уладкаваны працэсы працы як індывідуальна, так і ў групе.
Пасля атрымання і засваення гэтых ведаў, клуб дае магчымасць прайсці найсур'ёзную падрыхтоўку з баявой зброяй.
Інструктары, у якіх за плячамі баявы досвед, дэталёва і прафесійна рыхтуюць нашых байцоў на тэрыторыі Украіны
Накірункі Дзейнасьці

Клуб рэгулярна арганізоўвае і прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных важным для беларускай гісторыі падзеям і людзям.
Так, на 105 гадавіну абвяшчэння БНР, адбылося адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму на Пятрашунскіх могілках у Коўне.

Гістарычная дзейнасць
Чальцы клуба актыўна дапамагаюць розным ініцыятывам. Такім як, напрыклад, віленская Vilniaus Vorai, якая дапамагае ўкраінскім ваярам вырабніцтвам маскіравальных сетак, што аберагаюць жыццё ваяроў.
Валантэрская дзейнасць

Клуб праводзіць сплавы на байдарках і іншыя спартыўныя і турыстычныя мерапрыемствы.
Актыўны адпачынак

Разам з іншымі арганізацыямі клуб ладзіць вечары памяці па загінулых ва Украіне ваярах - тых, хто змагаецца за свабодную Беларусь і Украіну.
Захаванне Памяці
